2013-01-14 14:57:10

Арцыбіскуп Мюлер пра Папу: мала людзей з такім шырокім даляглядам


RealAudioMP3 “Я сустракаў мала людзей у жыцці з такім шырокім даляглядам і інтэлектуальнай падрыхтоўкай”, - так ахарактарызаваў Бэнэдыкта XVI прэфет Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер. Іерарх, якому Святы Айцец нядаўна даверыў падрыхтоўку поўнага збору сваіх твораў, у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў, якім ён бачыць сённяшняга Пантыфіка. Нагодай для размовы стала прэзентацыя апошняй кнігі арцыбіскупа Мюлера “Пашырыць далягляд розуму”, напісаная, па словах аўтара, каб аблегчыць разуменне тэалагічных тэкстаў Ёзэфа Ратцынгера. Арцыбіскуп Мюлер расказаў, што думкі Папы не з’яўляюцца далёкімі ад рэальнасці, але нааварот цудоўна адлюстроўваць тое, чым характарызавалася ХХ ст. і цяперашні свет. “Ён ніколі не быў інтэлектуалам, які “жыве ў башні”, але быў прысутным у жыцці людзей, глыбока ўключаным у гісторыю ХХ ст., але таксама і актуальную. Гэта адзін з немногіх людзей, які мае такі вялікі далягляд: ведае развіццё філасофіі ў Еўропе, пачынаючы ад грэкаў, і заканчваючы сучаснымі філосафамі. Таксама ведае гісторыю Касцёла, пытанні і выклікі пастаўленыя натуральнымі навукамі сёння. Я ведаю мала людзей, якія маюць такую глыбіню думкі, асабліва неабходную сёння.”, - падзяліўся арцыбіскуп.

Паводле іерарха, навучанне Бэнэдыкта XVI цудоўна характарызуе думка аб тым, што вера і Аб’яўленне з’яўляюцца сродкамі з дапамогай якіх Бог камунікуе з намі. Таксама іх павінны выкарыстоўвываць і мы, але не ідэалагічным спосабам, гэта значыць супраць розуму, але заўсёды будучы адкрытымі на праўду. “Толькі праўда можа збавіць людзей, а не прапаганда”, - сказаў арцыбіскуп Мюлер.








All the contents on this site are copyrighted ©.