Бэнэдыкт ХVI: Бог не з’яўляецца абмежаваннем нашай свабоды
13 студзеня Бэнэдыкт
ХVI падчас св. Імшы цэлебраванай ў Сіксцінскай капэле удзяліў сакрамэнт Святога хросту
20 дзецям. Традыцыйна ў нядзелю Хросту Пана Святы Айцец прымае да Касцёла дзяцей,
працаўнікоў ватыканскіх устаноў. У гаміліі Папа сказаў,што гэтыя дзеці праз Сакрамэнт
хросту будуць на заўсёды і глыбока аб’яднаныя з Езусам, у таямніцы Яго смерці, якая
з’яўляецца крыніцай жыцця, і будуць удзельнічаць у Яго ўваскрэсеньні, і такім чынам
адродзяцца да новага жыцця. Звяртаючыся да бацькоў дзяцей Пантыфік сказаў, што “шлях
веры, які пачынаюць сёння іх дзяці ёсць заснаваны на ўпэўненасці і досведзе, што няма
нічога большага ад таго, чым пазнаць Хрыста і казаць іншым аб нашым сяброўстве з Ім;
толькі ў гэтым сяброўстве сапраўды можна адкрыць вялікі патэнцыял чалавека, і мы
можам зазнаць тое, што прыгожае і што робіць нас свабоднымі”.
За тое звяртаючыся
да хросных бацькоў Папа нагадаў ім аб важнасці задання, якое стаіць перад імі: перадаць
новаахрышчаным праўды веры і сведчыць аб каштоўнасцях Евангелля, каб яны ўсё больш
выхоўваліся ў глыбокім сяброўстве з Панам. Папа заклікаў хросных бацькоў, каб шляхам
ажыццяўляння хрысціянскіх цнотаў давалі ім добры прыклад. “ Не ёсць лёгка без кампрамісаў
і адкрытасці паказваць тое, у што мы верым, асабліва ў кантэксце, у якім мы жывем,
перад грамадствам, якое часта лічыць тых, хто вераць ў Хрыста старамоднымі і па-за
часам”, - сказаў Папа. Паводле Святога Айца таксама і сярод хрысціян на хвалі гэтага
менталітэта можа ўзнікнуць рызыка разумення адносін з Езусама, як штосці, што абмяжоўвае,
што з’яўляецца шкодным для асабістай самарэалізацыі. Папа папярэдзіў перад тым, каб
не бачыць ў “Богу мяжы свабоды чалавека” , якую трэба адкінуць, каб чалавек мог быць
самім сабой. “Але так не ёсць. Такое меркаванне з’яўляецца доказам таго, што мы нічога
не зразумелі з адносін з Богам, бо ідучы шляхам веры мы ўсё больш разумем, як Езус
ажыццяўляе ў нас вызваленчае дзеянне Божай любові, якая дазваляе нам выйсці з нашага
эгаізму,з засяроджання на сябе саміх, каб давесці нас да паўнаты жыцця , ў адзінстве
з Богам і адкрыцца да іншых”, - патлумачыў Святы Айцец.
Указваючы на значэнне
вады ў сакрамэнце хросту, Бэнэдыкт ХVI адзначыў, што дзеці ў імя Айца і Сына і Духа
Святога будуць акунуты ў “крыніцы” жыцця якой з’яўляецца сам Бог, які зробіць іх сваімі
дзяцьмі і яны будуць таксама сапраўднымі сведкамі Пана.