2013-01-12 10:21:42

Кардынал Бэртонэ: мы не можам не захапляцца постаццю св. Яна Хрысціцеля


RealAudioMP3 “Мы не можам не захапляцца постаццю св. Яна Хрысціцеля”, - сказаў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ падчас св. Імшы на адкрыццё новага судовага года ў Ватыкане. Літургія адбылася 12 студзеня ў капліцы Губернатарата ў прысутнасці супрацоўнікаў судовых ватыканскіх устаноў. Кардынал Бэртонэ звярнуў увагу на постаць св. Яна Хрысціцеля, “які адчуўшы, што закончылася яго місія і падыходзіць да канца яго жыццё, адыйшоў у бок і дазволіў расці Езусу”. “Ён, з рэалізмам веры ўбачыў уласную ролю і свае абмежаванні ў адносінах да Асобы Хрыста. Езус акрэсліў св. Яна, як аднаго з самых вялікіх людзей, калі-небудзь існаваўшых. Сапраўды, св. Ян Хрысціцель вялікі аб’ектыўна, як прадвеснік Месіі, але таксама і суб’ектыўна, дзякуючы сваёй пакоры, поўнай веры і любові да Жаніха, які нарэшце прыйшоў”, - сказаў кардынал Бэртонэ.

Іерарх звярнуў увагу на тое, што св. Ян жыў у пошуку Абсалюта – як прарок, у адзіноце пустыні. Сваёй харызмай ён прывабліваў вялікую колькасць людзей, але нягледзячы ні на што, пакорна лічыў сябе, проста “голасам”. “Гэта даў яму зразумець Пан у самотнасці: ён павінен быць голасам, які абвяшчае Слова”, - сказаў кардынал.

Паводле іерарха, сведчанне св. Яна Хрысціцеля з’яўляецца каштоўным для кожнага прапаведніка: яно заключаецца ў тым, каб падрыхтаваць сэрцы вернікаў для прыняцця Хрыста. Акрамя таго, гэты святы вучыць, ставіць у бок сваё жаданне быць “галоўным героем”. “Гэта характарыстыка, патрабуе сардэчнай пакоры, якая з’яўляецца дарам Бога, аб якім пастаянна трэба прасіць у малітве”, - сказаў ён. Напрыканцы сваёй гаміліі кардынал Бэртонэ нагадаў заклік Папы да таго, каб быць адкрытымі на трасцэндэнтасць, без якой “чалавек становіцца лёгкай здабычай рэлятывізма і затым, яму становіцца цяжка дзейнічаць паводле справядлівасці і спрыяць міру”.








All the contents on this site are copyrighted ©.