Бэнэдыкт XVI: эмігранты – не толькі праблема, але і “рэсурс”
13 студзеня будзе
адзначацца Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў. Гэта тэма з’яўляецца асабліва блізкай
Святому Айцу. Папа не аднойчы заклікаў да клопату аб людзях, якія вымушаны пакінуць
свае родныя дамы ў пошуку спакою, дабрабыту і годнага жыцця. Бэнэдыкт XVI прысвячаў
гэтай тэме не адзін свой дакумент, сярод іх таксама пасланне на Сусветны дзень мігрантаў
і бежанцаў, апублікаванае некалькі месяцаў таму. У ім, між іншым, Папа заклікаў людзей
да салідарнасці і звяртаў увагу на адказнасць палітыкаў за дапамогу людзям, які знаходзяцца
перад абліччам праблем звязаных з міграцыяй. “Тэрміновасць, якую яна набыла ў наш
час (...) кідае нам выклік і настойліва патрабуе нашай салідарнасці. У той жа час,
яна патрабуе эфектыўных палітычных адказаў (...) Адчуванне адказнасці павінны дэманстраваць
і краіны іх паходжання, не толькі таму, што гаворка ідзе пра іх грамадзян, але таксама,
каб спыніць прычыны нерэгуляванай міграцыі, каб задушуць на караню, усе формы злачыннасці
з ёй звязанай”, - заклікаў Папа.
Яшчэ ў 2008 г., падчас аўдыенцыі для членаў
Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў, Бэнэдыкт XVI звяртаў увагу на асаблівую
ролю хрысціян перад абліччам гэтага распаўсюджанага феномена. “У прыняцці і дыялогу
з эмігрантамі і бежанцамі, хрысціянская супольнасць мае, як пастаянную кропку апоры,
асобу Хрыста, нашага Пана. Ён пакінуў сваім вучням залатое правіла паводле якога неабходна
жыць: новую запаведзь любові”, - казаў Святы Айцец.
У 2009 г. Папа звяртаў
увагу на станоўчую ролю, якую граюць мігранты для росту грамадстваў. “Эмігранты запрашаюць
убачыць адзінства чалавечай сям’і, каштоўнасць адкрытасці, гасціннасці і любові да
бліжняга. Гэта павінна пераўтварацца ў штодзённыя жэстаы дзялення, саўдзелу і клопату
аб іншых, асабліва да патрабуючых (...). Вось чаму Касцёл заклікае вернікаў адкрыць
сэрца на мігрантаў і іх сем’і, ведаючы што яны з’яўляюцца не толькі праблемай, але
таксама і “рэсурсам”, - казаў Святы Айцец.