2013-01-11 10:38:55

Святога Айца цікавяць праблемы Рыма і рэгіёну


RealAudioMP3 На працягу многіх гадоў, Святы Айцец, у студзені, прымае на асобнай аўдыенцыі мэра Рыма, кіраўніка Рымскай правінцыі і кіраўніка рэгіёну Лацыё. Гэта сустрэча з’яўляецца добрай нагодай падвесці вынікі грамадскай, культурнай, эканамічнай і касцёльнай сітуацыі ў рэгіёне. У аудыенцыі заўсёды прымалі ўдзел таксама гарадская, правінцыяльная і рэгіянальная рады ў поўных складах. З 2000 г., яшчэ падчас пантыфікату Яна Паўла II, першапачаткова тры аудыенцыі былі аб’яднаны ў адну сустрэчу з палітыкамі і адміністрацыйнымі органамі трох устаноў. 11 студзеня 2013 г. Бэнэдыкт XVI прыняў толькі мэра Рыма Джані Алемана і падаўшую ў адстаўку кіраўніка рэгіёну Лацыё Рэнату Пальвэрыні. На сустрэчы не прысутнічаў Лука Дзынгарэцці, былы кіраўнік Рымскай правінцыі, а зараз, кандыдат у кіраўнікі рэгіёну Лацыё. Не прымалі ўзел у сённяшняй аудыенцыі і члены гарадской, правінцыяльнай і рэгіянальнай радаў, бо яны былі запрошаны Папам на ўрачыстыя нешпары, якія прайшлі ў ватыканскай базыліцы 31 снежня. Цалкам верагодна, што новаўвядзенне ў будучыні стане традыцыяй.







All the contents on this site are copyrighted ©.