2013-01-11 11:26:40

Пій XII: “чорная легенда” і праўда


RealAudioMP3 На працягу некалькі дзён у бібліятэцы Цэнтра памяці ахвяр Халакосту “Яд ва-Шэм” у Іерусаліме можна набыць толькі што выйшаўшую 278-старонкавую кнігу пад назвай “Пій XII і Халакост. Сучасны стан даследаванняў”. Кніга прысвечана абмеркаванню постаці Пантыфіка і яго паводзінам падчас пераследу яўрэяў. Выданне стала вынікам міжнароднага семінару, прайшоўшага за зачыненымі дзвярыма ў сакавіку 2009 г. Ён быў арганізаваны Міжнародным інстытутам па даследаванні Халакосту і Салезіянскім тэалагічным інстытутам у Іерусаліме. Дарэчы, на адкрыцці прысутнічаў таксама Апостальскі нунцый у Ізраілі. Форум прайшоў на фоне рознагалоссяў, звязаных з тэкстам, змешчаным у “Яд ва-Шэм”, у якім Пій XII абвінавачваўся ў бяздзейнасці падчас пераследу яўрэяў нацыстамі. У 2009 г., перад візітам у Святую Зямлю Бэнэдыкта XVI, напіс быў зменены, як заўважылі рэпартцёры італьянскай “La Stampa” на інтэрнэт-старонцы выдання 11 студзеня.

Аўтары кнігі, сярод якіх памерлы ўжо Дэвід Бэнклер, кіраўнік Інстытута даследаванняў Халакоста з 2000 па 2010 гг., хочуць паказаць, што рашэнне аб змене тэксту не было прынята пад уплывам палітычнага ці дыпламатычнага ціску, але стала вынікам сур’ёзнай дыскусіі, заснаванай на дакументах і апошніх даследаваннях.

Было дакладна высветлена, што толькі ў межах Рыма, 200 жаночых і 70 мужчынскіх кляштараў хавалі яўрэяў. Тое, што да гэтага часу не знойдзена дакладных звестак аб іншых установах, не даказвае, што дапамога не была больш шырокай, бо, як паказваюць сведкі, многія не вялі ніякай дакументацыі і шчыльна захоўвалі інфармацыю пра прысутнасць у іх яўрэяў, паколькі існавала вялікая небяспека з боку нацыстаў.

Да гэтага часу ідуць дыскусіі аб тым, які ўплыў асабіста Пій XII аказваў на рашэнне кляштараў. Але цалкам відавочна, улічваючы колькасць устаноў занятых у выратаванні яўрэяў, што гэтыя ініцыятывы былі адобраны Пантыфікам.







All the contents on this site are copyrighted ©.