2013-01-10 15:38:56

Францыя: біскупы выйдуць на плошчы баронячы інстытут сям’і


RealAudioMP3 Французскія біскупы прымуць удзел у маніфестастацыі супраць законапраекта аб легалізацыі гомасексуальных саюзаў і дазволу на ўсынаўленне дзяцей парамі з гамасексуальнай арыентацыяй, якая пройдзе 13 студзеня ў Парыжы. “Нас павінна быць некалькі мільёнаў, гатовых да бою, дзеля супрацьстаяння хлусне праз мірнае сведчанне праўды”, - сказаў біскуп Ванс Раймон Сэнтэнэ, кажучы аб сваім рашэнні ўдзельнічаць у маніфестацыі. “Я чакаю вас! Усіх! Таму што кожны з нас, у гэты дзень, мае сустрэчу з гісторыяй”, - заклікаў іерарх французскіх католікаў. Таксама біскуп Блуа Марыс дэ Жэрміні падцвердзіў свой намер прыняць удзел у акцыі пратэсту. “Гаворка не ідзе пра тое, каб супрацьстаяць ураду, але, каб падтрымаць каштоўнасць сям’і і сужэнства паміж мужчынам і жанчынай, баронячы правы дзяцей”, – гаворыцца ў звароце біскупа Грэнобля Гі дэ Керымела. Іерарх падкрэсліў, што, “канешне, людзі з гомасексуальнай арыентацыяй маюць права на грамадскае прызнанне, але не на тое, каб наносіць шкоду дзецям”. “Магчыма існуе спосаб, каб паважаць і адных і другіх, але я не думаю, што сужэнства – гэта выхад”, – напісаў біскуп.

Касцёл у Францыі актыўна мабілізаваўся напярэдадні маніфестацыі: на сайтах амаль кожнай дыяцэзіі з’яўвіліся адпаведныя паведамленні з заклікам да вернікаў маліцца і прыняць удзел у пратэстах. Акрамя таго, у некаторых дыяцэзіях, такіх як: Нанс і Рэймс, адбудуцца мясцовыя маніфестацыі, у якіх прымуць удзел тыя, хто не зможа паехаць у Парыж. На сайце Парыжскага епіскапату ёсць магчымасць спампаваць узор звароту да дэпутатаў, сенатараў і мэраў гарадоў з просьбай паспрыяць адмене законапраекта.

Французскія біскупы, поўныя рашучасці бараніць сям’ю, адчуваюць падтрымку Папы які, казаў ім падчас візіту “ad limina Аpostolorum” 20 верасня 2012 г., што Касцёл і грамадства вельмі разлічваюць на сужэнства і сям’ю, таму варта ўсімі сіламі ўключыцца ў гэту сферу душпастырскай дзейнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.