2013-01-10 16:08:00

Святы Айцец сустрэўся з групай італьянскіх біскупаў


RealAudioMP3 10 студзеня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі першую групу італьянскіх біскупаў, прыбыўшых у Ватыкан у рамках візіта “ad limina Apostolorum”. Святы Айцец сустрэўся з біскупамі рэгіёну Лацыа на чале з Вікарыем для Рымскай дыяцэзіі, кардыналам Агасціна Валіні. Аб змесце размовы з Пантыфікам расказаў адзін з удзельнікаў сустрэчы, дапаможны біскуп Рымскай дыяцэзіі Гуэрына Дэ Тора. Іерарх адзначыў, што Папа звярнуў асаблівую ўвагу на сітуацыю у Вечным горадзе – сацыяльныя змены, адносіны з нехрысціянскімі рэлігіямі, і ў першую чаргу праблемы звязаныя з беднасцю. Паводле біскупа Дэ Тора, Пантыфік выказаў сваё задавальненне дабрачыннай дзейнасцю, якая ажыццяўляецца Касцёлам у Рыме. Біскуп Дэ Тора падкрэсліў таксама, што Папа пацікавіўся праблемамі, якія маюць каталіцкія бальніцы ў Рыме. Паводле іерарха, сустрэчы са Святым Айцом маюць вялікае значэнне, і даюць магчымасць адчуць моцнае адзінства з ім.








All the contents on this site are copyrighted ©.