2013-01-10 14:50:43

Першы ў гісторыі каталог марскіх партовых капеланаў


RealAudioMP3 Апостальства мора выпусціла свой першы даведнік з інфармацыяй аб марскіх душпастырах на ўсім свеце. Каталог змяшчае нумары тэлефонаў і адрасы электроннай пошты каталіцкіх капеланаў марскіх структур у 259 портах. Дырэктар па развіцці Апостальства мора Джон Грын паведаміў, што арганізацыя прадстаўлена святарамі ў большасці портаў свету, ад Дурбана да Дубаю і ад Коста-Рыкі да Каломба. “Мы лічым, што даведнік, які змяшчае падрабязную інфармацыю пра ўсіх нашых святароў, будзе каштоўным рэсурсам для маракоў і многія іншых, якія працуюць у марскім суднаходстве”, - адзначыў ён.

Капеланы Апостальства мора забяспечваюць практычную і духоўную падтрымку для маракоў. Гэта датычыць як дапамогі ў душпастырскіх ці медыцынскіх пытаннях, так і пасярэдніцтва ў спрэчках адносна аплаты і ўмоў працы. “Нашы капеланы з’яўляюцца “выратавальным кругам” для многіх маракоў, калі яны прыбываюць у порт. Маракі ведаюць, што могуць давяраць і спадзявацца на капелана”, - сказаў Джон Грын.

У Ватыкане ў лістападзе адбыўся 23-ы Міжнародны кангрэс Апостальства мора, які сабраў больш за 400 дэлегатаў з 70 краін свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.