2013-01-10 10:53:33

Крызіс і будучыня Еўропы


RealAudioMP3 Ідэя салідарнага суіснавання, пакладзеная айцамі заснавальнікамі Еўрапейскага Саюза ў яго аснову, паступова забываецца сённяшнімі палітыкамі, асабліва ў кантэксце глыбокага эканамічнага крызісу. Паняцце “крызіс”, якое часта ўжываецца як асобнымі грамадзянамі Еўрасаюза, так і ўстановамі, стала рэальнасцю для 500 млн. чалавек у свеце. Толькі ў Еўропе крызіс закрануў каля 120 млн. асоб. Беспрацоўе ў некаторых краінах з’яўляецца праблемай для 50% моладзі. Сённяшні крызіс – гэта крызіс даверу, а ў антыкрызісных мерах далей увага звяртаецца толькі на эканамічныя паказчыкі, хоць прычыны праблем ляжаць таксама ў этыка-культурнай і антрапалагічнай сферах. На гэта звяртае ўвагу журналіст Ватыканскага радыё Сальваторэ Сабаціна ў рубрыцы “Еўрапейскі агляд”. Ён прыводзіць словы Бэнэдыкта XVI аб неабходнасці “эканомікі” любові, якая звязана з пошукам і выражэннем праўды ў сённяшніх умовах. На думку Сабаціні, зразумеўшы і прыняўшы гэту ідэю, еўрапейцы змогуць з гонарам сказаць:”Я Еўропа, мы Еўропа”.








All the contents on this site are copyrighted ©.