2013-01-09 13:58:46

Сірыя – адна з найбольш небяспечных для хрысціян краін


RealAudioMP3 Сірыя, дзе ўжо больш за год працягваецца ўзброены канфлікт, стала адной з найбольш небяспечных для хрысціян краін. Да такой высновы прыйшла Міжнародная дабрачынная праваабарончая хрысціянская арганізацыя “Open Doors”. Арганізацыя 8 студзеня апублікавала “Спіс асаблівай увагі” - штогадовы пералік дзяржаў, у якіх хрысціяне падвяргаюцца найбольшым ганенням. У гэтым справаздачы Сірыя, дзе хрысціяне складаюць 10% насельніцтва, перамясцілася з 36-га на 11-е месца. “Мы атрымалі паведамленні аб шматлікіх хрысціянах у Сірыі, якія былі выкрадзены, падвергліся фізічнаму насіллю ці былі забітыя. Многія хрысціянскія храмы ў краіне пашкоджаны або разбураны”, - гаворыцца ў дакладзе.

Па дадзеных арганізацыі, цэнтральны ўрад Сірыі губляе кантроль за сітуацыяй, і дзясяткі тысяч хрысціян беглі з краіны. “Хоць цяжка прадказаць, як будзе развівацца сітуацыя далей, змена ўрада, прывядзе да анархіі і барацьбы за ўладу”, - падкрэслена ў справаздачы. “Калі фанатычна настроеныя мусульмане прыйдуць да ўлады, яны могуць пачаць помсціць хрысціянам за іх міралюбную пазіцыю”, - мяркуюць аўтары дакумента. “Усё гэта можа прывесці або да ізаляцыі хрысціян, або да іх масавага зыходу з Сірыі, як гэта было ў Іраку”, - адзначаецца ў дакладзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.