2013-01-09 12:08:45

Папа праляціць над статуяй Хрыста Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанейра


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI з вышыні птушынага палёту ўбачыць знакамітую статую Хрыста Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанейра падчас свайго візіту сюды на Сусветныя дні моладзі летам 2013 г. Аб гэтым паведаміў мясцовы арцыбіскуп Арані Тэмпеста. Яшчэ дакладна не вызначана, калі Папа здзейсніць палёт вакол помніка на верталёце. Статуя вышынёй амаль 40 метраў знаходзіцца на вяршыні гары Каркаваду, над горадам, дзе ідзе падрыхтоўка да 27-ага сусветнага моладзевага форуму. Яе называюць адным з сучасных цудаў свету.

Арцыбіскуп паведаміў, што для ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі доступ да манументу будзе адкрыты на працягу 24 гадзін, з 23 па 28 ліпеня. Маладыя людзі ў групах ад 25 да 30 чалавек розных нацыянальнасцяў будуць арганізавана ўзыходзіць на гару, каб разам маліцца за мір у свеце. А іх чакаецца ў Рыа каля 2 млн.

Тэмай сёлетняга форуму будуць словы з Евангелля паводле св. Мацвея: “Ідзіце і навучайце ўсе народы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.