2013-01-08 16:57:00

У свеце пераследуецца больш за 100 млн. хрысціян


RealAudioMP3 Міжнародная дабрачынная праваабарончая хрысціянская арганізацыя “Open Doors” 8 студзеня апублікавала штогадовую справаздачу аб сітуацыі з пераследам хрысціян у свеце. Паводле яе дадзеных, сёння ў свеце больш за 100 млн. паслядоўнікаў Хрыста падвяргаюцца пераследу. Асабліва складаная сітуацыя ў Паўночнай Карэі, Саўдаўскай Аравіі, Афганістане, Іраку, Самалі, Іране, Емене, Эрытрэі, на Мальдывах і Малі. Таксама ў краінах Паўночнай Афрыкі пасля “арабскай вайны” узмацніліся рэпрэсіі адносна хрысціян, асабліва ў Егіпце, дзе да ўлады прыйшла ісламская групоўка “Браты мусульмане”. Адначаецца, што ісламскі фундаменталізм там пашыраецца і ставіць за мэту выгнанне хрысіцянінскай меншасці з краіны. Менавіта ў краінах з мусульманскай большасцю, хрысціяне церпяць насілле і найбольшы пераслед.

У спісе краін, дзе пераследуюць паслядоўнікаў Хрыста апынуўся таксама Кітай. Улады Кітая прызнаюць незаконнымі ўсе рэлігійныя супольнасці, якія не знаходзяцца пад іх кантролем. Паводле рапарту, у кітайскіх турмах сёння знаходзіцца больш за 100 хрысціян.








All the contents on this site are copyrighted ©.