2013-01-08 13:58:59

Ватыканскі іерарх з візітам у Егіпце


RealAudioMP3 Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў да 11 студзеня знаходзіцца з візітам у Егіпце, падчас якога запланаваны шэраг важных сустрэч з прадстаўнікамі галоўных хрысціянскіх канфесій краіны. Першая з іх прайшла 7 студзеня ў епіскапскай рэзідэнцыі ў Александрыі, дзе кардынал Леанарда Сандры правёў размовы з мясцовым праваслаўным епіскапам Тэадорам ІІ, які прадстаўляе тут Канстантынопальскі Патрыярхат. На 8 студзеня запланавана сустрэча высокага ватыканскага госця з Копцка-Праваслаўным Патрыярхам Тавадрасам ІІ. А 9 студзеня кардынал Сандры сустрэнецца з Патрыярхам Александрыі для коптаў-католікаў, кардыналам Антоніасам Нагібам.

Адной з мэтаў візіту кіраўніка ватыканскай дыкастрэрыі з’яўляецца знаёмства з жыццём мясцовай каталіцкай супольнасці. Кардынал Сандры наведае законны дом сясцёр францішканак, сустрэнецца з адказнымі за душпастырства і ўзначаліць у Шарм-эль-Шейху абрад асвячэння новага касцёла Маці Божай Супакою.







All the contents on this site are copyrighted ©.