2013-01-07 14:00:56

Святы Айцец заклікаў у “Твітэры” да абароны свабоды сумлення


RealAudioMP3 7 студзеня Святы Айцец праз “Твітэр” звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітве за мір у Сірыі. Пантыфік падзяліўся сваім болем за-за цярпення сірыйскага народу і заклікаў спрыяць абароне свабоды сумлення. Тры новыя твіт-паведамленні Бэнэдыкта XVI былі звязаны з яго сённяшняй прамовай да членаў дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы, і ўтрымлівалі ў сабе думкі, агучаныя перад дыпламатамі. Першы “твіт” Папы з’явіўся хутка пасля заканчэння сустрэчы ў Апостальскім палацы. Святы Айцец напісаў: “Прашу вас з’яднацца са мной у малітве за Сірыю, каб канструктыўны дыялог заняў месца жахлівага насілля”. У наступным паведамленні Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на пакуты насельніцтва Нігерыі, да якіх прывялі тэрырыстычныя напады. “Нігерыйцы займаюць асаблівае месца ў маім сэрцы; многія з іх на працягу апошніх месяцаў сталі ахвярамі безсэнсоўнага насілля”, - напісаў Папа. У трэцім паведамленні Пантыфік падкрэсліў важнасць абароны свабоды сумлення. “Давайце будзем бараніць свабоду сумлення асобных людзей і ўстаноў, спрыяючы свабодзе і павазе да ўсіх”, - заклікаў сваіх чытачоў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.