2012 г. стаў для Апостальскай
Сталіцы годам заключэння важных дыпламатычных пагадненняў, якія тычыліся розных этапаў
супрацоўніцтва з краінамі: ад устанаўлення дыпламатычных адносін да паглыблення супрацоўніцтва.
8 мая было заключана пагадненне паміж Святым Пасадам і нямесцай зямлёй Ніжняя Саксонія.
Яно тычылася пытання дзейнасці каталіцкіх школ у кантэксце зменаў мясцовага заканадаўства.
8 чэрвеня было заключана яшчэ адно пагаденне ў сферы адукацыі з Літоўскай Рэспублікай.
Яно тычылася ўзаемнага прызнання дыпломаў аб вышэйшай адукацыі. Акрамя таго, у 2012
г. былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Экватарыяльнай Гвінеяй.
Таксама было ратыфікавана двухбаковае пагадненне аб адносінах з Мазамбікам і такое
ж пагаденне з Чарнагорыяй.
На сённяшні дзень Апостальская Сталіца ўтрымлівае
дыпламатычныя адносіны з 179 краінамі, апрача таго з Еўрапейскім Саюзам, Суверэнным
Мальтыйскім Ордэнам і Арганізацыяй вызвалення Палестыны. Акрамя таго, Святы Пасад
прадстаўлены ў шэрагу міжнародных і міжурадавых арганізацый сярод якіх: ААН, АБСЕ,
МАГАТЭ і іншыя.