2013-01-05 12:39:14

Кс. Ламбардзі: у Год веры разам з трыма мудрацамі


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі заклікаў у Годзе веры ўглядацца ў прыклад трох евангельскіх мудрацоў, які накіраваліся за святлом Бога і атрымалі нечаканую ўзнагароду. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies” заўважыў, што мудрацы былі “людзьмі пэўнага ўнутранага непакою; людзьмі натхнёнымі дынамікай ісці па-за саміх сябе; філосафамі, гэта значыць сябрамі мудрасці, якія акрамя навуковых ведаў шукалі разумення ўсяго; якія ўзносілі розум да яго самых высокіх магчымасцяў; якія, услед за Сакратам пыталіся аб самых вялікіх праўдах пераўзыходзячы афіцыйную рэлігію; якія, услед за Абрамам вырушылі за заклікам Бога”. “Гэта толькі некаторыя спосабы, якімі Папа, у сваёй апошняй кнізе аб дзяцінстве Езуса, спрабуе адказаць на пытанне: “Што гэта былі за людзі?”. І працягвае: яны чалавецтва, якое рушыць да Хрыста, яны прадстаўляюць унутрананае чаканне чалавечага духа, рух рэлігій і чалавечага розума на сустрэчу з Хрыстом”, - адзначыў езуіт.
Паводле кс. Ламбардзі, у гэтым Годзе веры, мудрацы могуць і павінны нас суправаджаць, таму што вера нам не толькі дадзена. “Вера дадзеная – гэта не вера”. Вера – гэта душа пілігрымкі і заўсёды новага пошуку, у якім, як і для мудрацоў, не з’яўляюцца чужынным стварэнне, навукі, традыцыі, Пісанні, цяжкасці пазнання і жыцця, дыялог з тымі, хто сустракаецца на шляху”, - адзначыў святар. “Вера, гэта шлях надзеі на гэтай зямлі, у канкрэтных сітуацыях 2013 г., які пачынаецца. Мудрацы былі ўзнагароджаны нечаканай сустрэчай, крыніцай вяліказарнай радасці. Чаму не спадзявацца таксама і нам?”, - спытаўся кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.