2013-01-05 14:50:38

Ватыкан: глыбокае даследаванне важнага дакумента Яна ХХІІІ


RealAudioMP3 Ватыканскі сакрэтны архіў падрыхтаваў да друку факсімільнае выданне булы папы Яна ХХІІІ “Humanae salutis” (“Збаўленне чалавецтва”) – дакумента, якім у 1961 г. было абвяшчана скліканне ІІ Ватыканскага Сабора. Увага да каштоўнасці дадзенага дакумента абумоўлена святкаваннем 50-годдзя адкрыцця Сабора і абвяшчэння курса на новую евангегізацыю. Яго выданне суправаджала даследванне, у ходзе якога група экспертаў пазнаёмілася з чарнавымі варыянтамі тэкста. Паводле даследчыкаў, яны здолелі увайсці ў “закуліссе” булы і паназіраць за рознымі этапамі яе напісання, узрастання, зменаў, адаптацыі, і нарэшце з’яўлення фінальнага тэкста. Гэта праца дазволіла больш глыбока прааналізаваць інтэнцыі аўтараў дакумента і асабіста папы Яна ХХІІІ у адносінах да ІІ Ватыканскага Сабора.

Паводле галоўнага архіварыуса і бібліятэкара Святога Рымскага Касцёла арцыбіскупа Жана-Луі Бруге, була, разам з іншымі дакументамі Папы Яна ХІІІ, можа паказаць “сапраўдны душпастырскі клопат” і “вялікую душу” Пантыфіка, “які жадаў пашырыць багацце хрысціянскага паслання, амаль новую евангелізацыю, аж да самых утоеных куткоў сумленняў і розумаў сучасных людзей”.








All the contents on this site are copyrighted ©.