2013-01-05 10:39:16

Біскуп Тоза: палітыка – гэта любоў да чалавечага жыцця ў яго поўні


RealAudioMP3 Сэнс сапраўдных рэформаў заключаецца ў тым, каб спрыяць поўні чалавечнасці ва ўсіх людзях. Такую думку выказаў у інтэрв’ю нашаму радыё сакратар Папскай рады “Iustitia et pax” біскуп Марыё Тоза, каментуючы апошняе пасланне Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень супакою. Іерарх адзначыў, што сапраўдная палітыка павінна ставіць сваёй мэтай рэалізацыю усяго чалавечнага ў людзях. “Палітыка – гэта любоў да чалавечага жыцця ў яго поўні”, - сказаў біскуп. Ён таксама адзначыў, што грунтуючыся на такой упэўненасці павінны дзейнічаць усе палітычныя партыі, незалежна ад таго, з якога боку яны глядзяць на супольнае дабро. Паводле біскупа Тоза сапраўдны рэфармізм, аб якім часта гаворыцца сёння, павінен як мага бліжэй падыйсці да праблемы поўні правоў і абавязкаў чалавека. “Там, дзе па розных тактычных прычынах аб’яднання, закрываюцца вочы на некаторыя фундаментальныя правы, спыняецца рэфармізм. Рэфармізм з’яўляецца самім сабой, калі спрыяе поўні чалавечнасці ва ўсіх людзях”, - падкрэсліў іерарх.

Біскуп Тоза таксама закрануў праблему міра ў сучасным свеце і адзначыў у чым важнасць апошняга паслання Бэнэдыкта XVI. “Перш за ўсё, у сцвярджэнні, што мір, гэта натуральнае пакліканне чалавека і гэта значыць, што мы не асуджаны на войны, насілле і шматгадовыя ўлоўжыванні. Другое месца, у сцвярджэнні, што мір, гэта не толькі справа чалавека, але перш за ўсё дар Бога: гаворка ідзе пра зняцця маскі з усіх тых тэорый, якія выключаюць Бога з жыцця людзей і грамадства. Трэццяе месца, у сцвярджэнні, як наступства, што мір – гэта не мара, не утопія – ён магчымы для чалавека, дзякуючы Богу, Яго дапамозе і прысутнасці ў гісторыі: чалавецтва не ў адзіноце ў змаганні за мір. Яно падтрымліваецца трасцэндэнтнай маральнай сілай. Нарэшце, чацвёртае месца, у прапанове, каб дзеянні на карысць міра больш адпавядалі інтэгральным гуманізмам, якія грунтуюцца на камуніі і дзяленні”, - сказаў іерарх.

Гаворачы аб рэалізацыі падобнага “гуманнага рэфармізма” асаблівую ўвагу біскуп Тоза звярнуў на важнасць абароны права чалавека пра працу. “Праца – гэта фундаментальнае права, а не апцыянальнае, як сцвярджае новая дактрына нерэгуляванага капіталізма”, - сказаў сакратар ватыканскай дэкастэрыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.