2013-01-05 13:46:40

Бэнэдыкт XVI ўзначаліць св. Імшу ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана


RealAudioMP3 5 студзеня Касцёл перажывае вігілію ўрачыстасці Аб’яўлення Пана. З яе нагоды Бэнэдыкт XVI узначаліць св. Імшу, падчас якой удзеліць біскупскае пасвячэнне чатыром намінантам. На працягу свайго Пантыфіката Святы Айцец неаднаразова звяртаў увагу на глыбокі сімвалізм ушанавання прыходу мудрацоў на нованароджнага Хрыста. Паводле Папы іх пілігрымка за святлом Бэтлеемскай зоркі нагадвае аб тым падарожжы, якое здзейсняе чалавецтва на шляху да Бога. “Многія бачылі зорку, але толькі некаторыя зразумелі пасланне (...) Мы можа адказаць: празмерная самаўпэўненасць, імкненне дасканала ведаць рэальнасць, прэтэнзія на тое, каб мець ужо сфармуліраванае канчатковае суджэнне аб рэчах, робяць іх сэрцы закрытымі і неадчувальнымі да навіны Богу”, - казаў Папа падчас св. Імшы ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана 6 студзеня 2010 г.

У 2008 г. Бэнэдыкт XVI адзначаў, што на працягу гісторыі, Касцёл выконваў тую самую функцыю, якую выканала для евангельскіх мудрацоў зорка – дапамагала знайсці Хрыста. “Таксама і Касцёл, выконвае для чалавецтва місію зоркі. Кожны сапраўдны вернік заўсёды знаходзіцца на ўласным шляху веры і ў той жа час, мы знаходзімся на шляху з маленькім святлом, якое носім унутры сябе. Мы можам і павінны быць дапамогай для тых, хто знаходзіцца побач з намі, і магчыма не можа знайсці дарогу, якая вядзе да Хрыста”, - казаў Пантыфік.

Таксама Бэнэдыкт XVI адзначаў, што святло Хрыста з’яўляецца настолькі магутным, што можа асвяціць нават самыя цёмныя месцы чалавецтва – гэта з’яўляецца для вернікаў крыніцай надзеі, нават сёння перад абліччам шматлікіх крызісаў, нянавісці, насілля і эгаізма, якія вядуць да небяспечнага занядбання на Божы план адносна жыцця і годнасці чалавека, сям’і і гармоніі стварэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.