2013-01-04 14:54:59

Святая Зямля: візіт біскупаў Еўропы і Паўночнай Амерыкі


RealAudioMP3 5-10 студзеня біскупы з розных краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі наведаюць Святую Зямлю. Яны накіруюцца ў Іарданію, дзе сустрэнуцца з бежанцамі – ахвярамі сірыйскага канфлікта. Візіт пройдзе ў рамках ХІІІ сустрэчы арганізаванай Каардынацыйным цэнтрам Біскупскіх Канферэнцый на карысць Касцёла ў Святой Зямлі і Асамблеяй каталіцкіх біскупаў гэтага рэгіёна. Дэлегацыя сустрэнецца ў Бэтлееме, наведае Іарданію і закончыць візіт у Іерусаліме. З сітуацыяй у рэгіёне ўдзельнікаў сустрэчы пазнаёміць Лацінскі Патрыярх Фуад Тваль і Апостальскі нунцый арцыбіскуп у Ізраілі Джузэппэ Лацарота. Таксама да дэлегацыі біскупаў звернуцца прадстаўнікі мясцовай хрысціянскай супольнасці, студэнты, прадстаўнікі грамадскай супольнасці і ўладаў. Аб значэнні сустрэчы, у інтэрв’ю агенцтву “SIR” расказаў кс. Дуартэ Да Кунга, генеральны сакратар Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы. Паводле яго ініцыятарам правядзення сустрэчы з’яўляецца епіскапат Англіі і Уэльса, але у ёй аказаліся зацікаўлены прадстаўнікі розных краін кантынента.

Святар акрэсліў дзве мэты сустрэчы: першая заключаецца ў выразе салідарнасці з хрысціянамі Святой Зямлі і неабходнасці паказаць ім што яны не адны. Другая мэта – прадэманстраваць, што Касцёл зацікаўлены ў наступленні міра ў Святой Зямлі і на Блізкім Усходзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.