2013-01-04 15:56:41

Кардынал П’ячэнца дзякуе маці святароў


RealAudioMP3 Кардынал Маўра П’ячэнца прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства, падзякаваў жанчынам, якія з маленства выхоўваюць у сваіх сынах духоўнасць. “У нашым заходнім, секулярызаваным свеце маці святароў і семінарыстаў з’яўляюцца сапраўдным рэсурсам для падтрымкі і суправаджэння сваіх дзяцей у іхнім пакліканні”, - адзначыў пурпурат. У сваім адкрытым лісце прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства высока ацаніў ролю сям’і ў нараджэнні паклікання да святарства. Менавіта “любоў бацькоў і першае навучанне веры з’яўляюцца плённай глебай, на якой можа ўкараніцца адданасць Божай волі і працягвацца яе неабходнае ўзрастанне”, - напісаў кардынал П’ячэнца. Ён таксама падкрэсліў у сваім звароце, што і для самой сям’і пакліканне аднаго з яе членаў прадстаўляе “навіну, якая не паддаецца вымярэнню чалавечымі параметрамі і заўсёды кліча ўсіх да навяртання”. У гэтым працэсе ён назваў ролю маці святароў “унікальнай і асаблівай”.








All the contents on this site are copyrighted ©.