2013-01-04 16:41:54

Бэнэдыкт XVI заклікае да ведання веры і радаснага сведчання аб ёй


RealAudioMP3 У сваёй агульнай малітоўнай інтэнцыі на студзень 2013 г. Святы Айцец заклікаў маліцца, каб у Годзе веры “хрысціяне маглі паглыбіць знаёмства з таямніцай Хрыста і сведчыць з радасцю аб дары веры ў Яго”. На працягу апошніх месяцаў, асабліва падчас агульных аўдыенцыі Папа звяртаў асаблівую увагу на важнасць аднаўлення веры і адказнасці, якую маюць хрысціяне. Яшчэ ў кастрычніку 2012 г. Папа звяртаў увагу на важнасць паглыблення асабістых ведаў аб таямніцах веры. “Сёння хрысціянін часта не ведае нават галоўнага ядра сваёй веры, Сімвала веры, у сувязі з чым пакідае месца для рознага віду сінкрэтызмаў і рэлігійнага рэлятывізма, без яснасці аб праўдах у якія трэба верыць і аб збаўчай выключнасці хрысціянства (...) Мы павінны вярнуцца да Бога, да Бога Езуса Хрыста, павінны нанова адкрыць Евангелле, дазволіць яму увайсці глыбокім чынам ў нашы сумленні і наша штодзённае жыццё”, - казаў Папа.

Таксама Пантыфік звяртаў увагу на тое, што часта ў вернікаў існуе раздзел паміж жыццём і тым, у ва што яны робяць. Паводле Святога Айца, каб сведчыць аб Хрысце не абавязкова трэба прапаведваць з амбонаў ці высокіх пасадаў. “Евангелізацыя, сапраўды, не з’яўляецца справай некаторых спецыялістаў, але ўсяго Народа Божага, пад кіраўніцтвам пастыраў. Кожны вернік у і з касцёльнай супольнасцю, павінен адчуваць адказнасць за абвяшчэнне і сведчанне Евангелля”, - казаў Папа ў прамове да членаў Кангрэгацыі па справах Біскупаў 20 верасня 2012 г.

Нарэшце Пантыфік заклікаў да энтузіазма і радасці, якія павінны грунтавацца на упэўненасці ў тым, што Бог блізка да нас, у любой сітуацыі: у радасці і болю, у здароўі і хваробе.








All the contents on this site are copyrighted ©.