2013-01-03 12:01:39

Індыя: сучасныя ідэалогіі правакуюць насілле


RealAudioMP3 Паводле індыйскага біскупа Фелікса Махада, павялічэнне выпадкаў сексуальнага насілля ў Індыі звязана з недахопам выхавання і навучання каштоўнасцям, этыцы і павазе да годнасці і жыцця іншага чалавека. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх, кажучы аб сітуацыі ў краіне, адзначыў, што колькасць паліцэйскіх, якія павінны гарантаваць грамадскі парадак непрапарцыянальна малая, адносна агульнай колькасці насельніцтва краіны. Акрамя таго, шырока распаўсюджаны бандытызм і карупцыя. Паводле біскупа пашыраным феноменам з’яўляецца безпакаранасць дзяцей багатых людзей і палітыкаў, якія часта здзейсняюць злычынствы сексуальнага характару. Іерарх адзначыў, што індыйскаму грамадству неабходна больш звяртаць увагу на адукацыю у сферы павагі да жанчын і іх правоў, але дзяржава кажа ў першую чаргу аб неабходнасці ўвядзення больш жорсткага пакарання для гвалтаўнікоў, аж да смяротнага.

“Пачнем з індыйскай сям’і, якая сёння знаходзіцца пад уплывам глабалізацыі, дзе маладыя людзі не навучаны каштоўнасцям і этыцы. Свет стаў занадта арыентаваным на спажывецтва і маральны рэлятывізм. У такім выпадку, мне здаецца, што віна не толькі тых, хто здзейсняе гвалт, але таксама грамадства, якое штам разоў недаацэньвала жыццё жанчын і дзяўчын. Але не ва ўсёй Індыі так”, - сказаў біскуп Махада.

Таксама на небяспеку сучасных ідэалогій у дадзеным кантэксце звярнуў італьянскі журналіст і антраполаг Алесандра Чысілін. У інтэрв’ю нашаму радыё ён расказаў, што за мінулы год у Індыі былі зарэгістраваны 25 тыс. выпадкаў сексуальнага насілля, што на 800% больш чым 40 гадоў таму. Паводле эксперта большасць злачынстваў здараецца на поўначы краіны, больш урбанізаванай і адарванай ад традыцыйных каштоўнасцяў і культуры. “Гэта кажа, што віна тут не ў індыйскай культуры, але як раз у адваротным”, сказаў антраполаг.








All the contents on this site are copyrighted ©.