2013-01-03 15:11:58

Святы Айцец удзеліць біскупскую сакру


RealAudioMP3 6 студзеня Бэнэдыкт XVI удзеліць біскупскую сакру чатыром намінантам: апостальскім нунцыям – нігерыйцу Фартунатасу Нвачукву і французу Ніколя Тэвенану, сакратару Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі італ'янцу Анджэла Вінчэнца Дзані і свайму асабістаму сакратару кс. прэлату Георгу Генсвайну, які з нядаўняга часу з'яўляецца таксама прэфектам Папскага дома. Разам са Святым Айцом канцэлебраваць кансэкрацыйную св. Імшу будуць кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ і кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Прадставіць будучых арцыбіскупаў Папе прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал Марк Уэлле.







All the contents on this site are copyrighted ©.