2013-01-03 12:50:42

Працягваецца падрыхтоўка да Сусветных дзён моладзі ў Рыа


RealAudioMP3 Праз шэсць месяцаў у Рыа-дэ-Жанейра пройдуць Сусветныя дні моладзі, аднак ужо сёння, найбуйнейшы бразільскі горад Сан-Паўлу рыхтуецца прыняць, каля 40 тыс. маладых гасцей. Яны павінны прыбыць сюды ў рамках “Місійнага тыдня”, які традыцыйна праходзіць за некалькі дзён да Сусветных дзён моладзі. Архідыяцэзія Сан-Паўлу, якая не ахоплівае ўсяго гораду, прыме каля 30.000 пілігрымаў. Яшчэ дзве бліжэйшыя дыяцэзіі, у межах горада, таксама гатовы размясціць на сваёй тэрыторыі каля 7 тыс. удзельнікаў форума.
Для забеспячэння прыёму і начлега гасцей, Касцёл шукае памяшканні, якія будуць падрыхтаваны ў школах, семінарыях, а таксама ў прыватных дамах вернікаў. Як адзначыў кс. Хасэ Раберта Прада з аддзелу душпастырства моладзі епіскапата Бразіліі, праблема заключаецца ў тым, “каб прынамсі адзін з членаў прымаючай сям’і заўсёды быў дома”.
Усе кватэры, у якіх будуць гасціць удзельнікі Сусветных дзён моладзі, правяраюцца арганізатарамі форума. Многія сем’і выразілі хваляванне, у сувязі з тым, што не здолеюць зразумець моваў сваіх замежных маладых гасцей, але прадстаўнікі касцёльнай іерархіі іх супакоілі. Спецыяльна будзе выдадзены размоўнік “з асноўнымі выразамі для адносін".








All the contents on this site are copyrighted ©.