2013-01-03 15:13:57

Папа праз “Твітэр” заклікаў вернікаў давяраць Богу


RealAudioMP3 Пасля першай у гэтым годзе агульнай аўдыенцыі 2 студзеня Бэнэдыкт ХVІ змясціў чарговы запіс у сваім мікраблогу у “Твітэры”: “Калі мы цалкам давяраемся Пану, усё змяняецца. Мы – дзеці адзінага Айца, які любіць нас і ніколі не пакіне!”- запэўніў Пантыфік сваіх чытачоў у сацыяльнай сетцы. Як звычайна Папа змясціў сваё твіт-паведамленне на васьмі мовах: нямецкай, італьянскай, польскай, англійскай, французскай, партугальскай,арабскай і іспанскай. 1 студзеня, віншуючы жыхароў “лічбавага кантынента” з надыйшоўшым 2013 г. годам, Святы Айцец напісаў: “Няхай Пан вас благаславіць і абароніць у новым годзе”.








All the contents on this site are copyrighted ©.