2013-01-02 14:06:54

Папа прызначыў пасланніка на святкаванні ў Ліёне


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI прызначыў кардынал Поля Пупара, былога старшыню Папскай рады па культуры, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды заканчэння юбілейнага года прысвечанага Слузе Божай Паўліне Марыі Жарыко. Святкаванні пройдуць у французскім Ліёне 9 студзеня 2013 г. у 150-ю гадавіну з дня яе смерці і 50-ю гадавіну выдання дэкрэту аб гераічнасці яе цнотаў. Паўліна Марыя Жарыко нарадзілася ў 1799 г. у сям’і багатага прамыслоўца. Ва ўзросце 20 гадоў яна заснавала ў Ліёне каталіцкую арганізацыю “Супольнасць распаўсюджвання веры”, місія якой заключалася ў зборы грашовых сродкаў для каталіцкіх місіянераў. У 1822 годзе гэта арганізацыя пачала дзейнічаць таксама і ў Рыме, дзе стала афіцыйным органам Апостальскай Сталіцы па зборы матэрыяльных сродкаў для місій.








All the contents on this site are copyrighted ©.