2013-01-01 10:55:32

Папа на пачатак 2013 года: дзякаваць Богу і перамагаць зло дабром


RealAudioMP3 “Хрысціянін – гэта чалавек надзеі таксама і перш за ўсё перад абліччам цемры, якая ёсць у свеце” – з такімі словамі вечарам 31 снежня Папа звярнуўся да ўдзельнікаў малітвы нешпараў з нагоды ўрачыстасці святой Багародзіцы Марыі, якая закончылася наведваннем ясляў на плошчы св. Пятра. Святы Айцец, нагадваючы аб глыбокім значэнні малітвы на заканчэнне года, заклікаў вернікаў дзякаваць Пану за ўсё і быць здольнымі жыць у адзінстве, каб перамагаць зло дабром. “Канешне, часам вельмі складана зразумець гэту рэальнасць, таму што зло робіць больш шуму чым дабро; зверскія забойствы, распаўсюджанае насілле, цяжкія несправядлівасці становяцца навінамі; але жэсты любові і служэння, штодзённая праца зробленая з вернасцю і цярпеннем часта застаюцца ў цені, не вылучаюцца”, - сказаў Папа. Паводле Святога Айца важна ўмець бачыць больш за тое, што падаюць у навінах, заставацца ў маўчанні і малітве, каб “залячыць штодзённыя раны” і пачаць “шлях навяртання, які “зробіць нас здольнымі ствараць салідарнасць і адзінства і перамагаць зло дабром”.

“Вера ў Езуса дае магчымасць пастаяннага навяртання ў дабры, здольнасць выйсці з рухомых пяскоў граху і пачаць аднова. У Слове стаўшым целам магчыма, заўсёды па-новаму, знаходзіць сапраўдную ідэнтычнасць чалавека, які адкывае, што прызначаны бясконцай любові Бога і пакліканы да асабістай камуніі з Ім. Гэта праўда, якую Езус Хрыстус прыйшоў адкрыць, гэта упэўненасць, якая падштурхоўвае нас глядзець з даверам на год, які мы пачынаем”, - падкрэсліў Пантыфік.

Напрыканцы свайго разважання Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на неабходнасць выхавання свецкіх, якія павінны стаць рэхам Евангелля ў розных асяродках жыцця чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.