Сацыяльныя несправядлівасці,
нерэгуляваны капіталізм, тэрарызм і крымінал – на гэтыя заганы сучаснага свету звярнуў
увагу Святы Айцец кажучы аб міры, які паходзіць ад даверу да Бога. 1 студзеня, ва
ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі і Сусветны дзень міра Папа ўзначаліў св. Імшу
у базыліцы св. Пятра. У сваёй гаміліі Пантыфік адзначыў, што жаданне міра існуе ў
кожным чалавеку. Паводле Святога Айца аб ім трэба прасіць Бога, але таксама будаваць
сваімі ўласнымі сіламі. “Нягледзячы на тое, што нажаль, свет яшчэ азначаны “вогнішчамі
напружання і супрацьстаяння з прычыны ўзрастаючай няроўнасцю паміж багатымі і беднымі,
дамінуючай эгаістычнай і індывідуалістычнай ментальнасцю, выражанай праз нерэгуляваны
фінансавы капіталізм”, а таксама розныя формы тэрарызма і крымінала, я ўпэўнены, што
“шматлікія дзеянні на карысць міра, якімі багаты свет, сведчаць аб натуральным пакліканні
чалавецтва да міра”, – працытаваў сваё пасланне на Сусветны дзень міра Папа. Паводле
Святога Айца мір заключаецца ў тым, каб жыць згодна з Божай воляй, у супакой з самім
сабой, у супакоі з бліжнімі і усім стварэннем. “Чалавек створаны для міра, якія з’яўляецца
дарам Божым”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. “Мы можам спытаць сябе: у чым фундамент,
паходжанне, карані гэтага супакою? Як можам адчуць у нас мір, нягледзячы на праблемы,
цемру, трывогі?”, - спытаў Святы Айцец. Папа адзначыў, што адказ на гэты пытанні прыходзіць
праз Марыю, якая перажыла шматлікія нечаканыя падзеі ў сваім жыцці, але не разгубілася,
разважаючы над імі у супакоі і захоўваючы ўсё у сэрцы і памяці.