2012-12-30 09:46:02

Бэнэдыкт ХVI да моладзі: нясіце святло веры іншым


RealAudioMP3 Больш за 40 тыс. маладых людзей прыняло ўдзел у малітве з Бэнэдыктам ХVI на плошчы св. Пятра ў Ватыкане ў суботу 29 снежня. Гэта быў цэнтральны пункт ХХХV Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якую штогоду арганізуе экуменічная супольнасць з Тэзэ. Такая сустрэча ўжо чацьвёрты раз адбываецца ў Рыме, апошняя прашла ў 1987 г. У сваёй прамове да моладзі Папа сказаў, што ён, як і яго папярэднік, бл. Ян Павел ІІ “ёсць пакліканы быць пілігрымам даверу ў імя Хрыста”. Святы Айцец нагадаў, што гэтую форму пілігрымкі прапанаваў моладзі заснавальнік супольнасці з Тэзэ, брат Ражэ, каб падтрымаць іх на шляху экуменізму. З гэтай нагоды Пантыфік скіраваў спецыяльныя прывітанні да праваслаўнай і пратэстанцкай моладзі, і запэўніў усіх, што “Каталіцкі Касцёл будзе пастаянна спрыяць пошуку шляхоў прымірэння з мэтай дасягнення бачнага адзінства сярод хрысціян”.

“Адзінства, якім з’яўляецца Цела Хрыста, мае патрэбу ў вас і вы маеце ў ім месца, будучы суадказнымі ў перадаванні свету Добрай Навіны Евангелля”, - патлумачыў Папа моладзі і дадаў, што Хрыстус не адпіхае іх ад свету. “Ён
пасылае вас там, дзе “святло гасце і каб вы неслі яго іншым. Вы пакліканыя быць святлом для тых, хто жыве вакол вас”, - адзначыў Бэнэдыкт ХVI. Пантыфік нагадаў, што дзякуючы іх клопату пра больш справядлівае размеркаванне зямных дабротаў і з-за іхняй прыхільнасці на карысць справядлівасці і новай салідарнасці паміж людзьмі, яны дапамагаюць тым, якія жывуць вакол іх, лепш зразумець , што Евангелле вядзе нас адначасова да Бога і да іншых людзей. “Болей таго, дзякуючы вашай веры вы паспрыяеце ўзросту надзеі на зямлі”, - сказаў Папа на заканчэнне сваёй прамовы да моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.