2012-12-30 10:35:54

Агенцтва “Fides” аб душпастырах, якія загінулі ў 2012 г.


RealAudioMP3 Ватыканскае інфармацыйнае агенцтва “Fides”, якое інфармуе аб жыцці Касцёла на місійных тэрыторыях і распавядае пра абвяшчэнне Божага Слова на розных кантынентах паведаміла, што ў 2012 г. загінула 12 асоб, якія вялі душпастырскую дзейнасць у розных частках свету. Агенцтва штогоду публікуе спісак душпастыраў, якія загінулі за веру ў Хрыста на працягу апошніх 12 месяцаў. Амаль усе з загінуўшых гэта святары. Акрамя 10 святароў загінула таксама адна законніца і адна свецкая асоба.

“Ужо чацьвёрты год запар найбольш небяспечнай тэрыторыяй для душпастырай працы была Амерыка, дзе загінула 6 святароў”, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленні “Fides”. Паводле дадзеных агенцтва трох святароў і адна законніца загінулі ў Афрыцы, затое ў Азіі занінулі адзін святар і адна свецкая асоба.








All the contents on this site are copyrighted ©.