Удзельнікі Свята сям’і ў Мадрыдзе чакаюць тэлемоста з Папам
29 снежня позна вечарам
ацыбіскуп Мадрыду, старшыня біскупскай канферэнцыі Іспаніі кардынал Антоніо Марыя
Рока Варэла адрые Свята сям’і. Яго дэвіз “Хрысціянская сям’я – наша надзея”. На
свята прыбылі вернікі з розных куткоў краіны і замежныя госці. Святары напрацягу 40
гадзін надаюць вернікам сакрамэнт прабачэння напярэдадні Новага года. Дзеля гэтага
абсталявана спецыяльная палатка з канфесіянарыем. Побач у парку адкрыта выстава “Касцёл
дапамагае сем’ям Мадрыда”, працуюць псіхолагі, якія запрашаюць бацькоў і дзяцей, усіх
членаў сям’і на спецыяльныя трэнінгі, створаныя ў парафіяльных цэнтрах дапамогі сем’ям
нацыянальнай Карытас. Раніцай у нядзелю 30 снежня пад старшынствам кардынала Рока
Варэла іспанскія біскупы і святары адцэлебруюць Імшу ў інтэнцыі здаровай і шчаслівай
сям’і. Кульмінацыяй свята будзе чаканае тут прывітанне ад Бэнэдыкта ХVІ сем’ям, згуртаваным
на св.Імшы пад адкрытым небам на плошчы іспанскай сталіцы.