2012-12-29 11:15:54

Папа стварыў дзве новыя дыяцэзіі ў Нігерыі


RealAudioMP3 У адной з найбольш густанаселеных у Афрыцы краін – Нігерыі, распусціўшы дыяцэзію Макурдзі, якая адышла да сталічнай архідыяцэзіі Абуджа, 29 снежня Бэнэдыкт ХVI стварыў дзве: Гбоко і Касціна-Ала. Новыя дыяцэзіі ўзначаляць па распараджэнні Пантыфіка адпаведна: біскуп Вільям Авеныя і кс.-прэлат Пэтэр Іондзуул Адобох, дагэтуль пробашч і дэкан Адзікпо. Абедзьве дыяцэзіі увойдуць у архідыяцэзію Абуджа.
Дыяцэзальнай катэдрай Гбоко будзе касцёл св. Яна Хрысціцеля, а Касціна-Ала – св. Джэрарда Маліелля. (Прыгадаем, што наш спачылы кардынал Казімір Свёнтэк у Рыме меў тытулярны касцёл таго ж святога – Джэрарда Маліелля).
Дыяцэзія Макурдзі мела каля 1млн 700 тысяч католікаў у 79 парафіях. Наогул, з больш чым 152-х млн. насельніцтва Нігерыі 15 % складаюць католікі, 33% – пратэстанты, а палова ўсіх нігерыйцаў – мусульмане.








All the contents on this site are copyrighted ©.