2012-12-29 11:13:05

Кс. Ламбардзі: Папа глядзіць на кітайскі народ з павагай і любоўю


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі звярнуў увагу на значэнне прывітанняў, якое Бэнэдыкт ХVI скіраваў новаму кіраўнітцву Кітайская Народнай Рэспублікі падчас сёлетняга паслання “Урбі эт Орбі”. Святы Айцец тады сказаў аб высокім заданні, якое іх чакае. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы нагадаў, што гэта самая вялікая краіна ў свеце па колькасці жыхароў, пятая частка ўсяго насельніцтва нашай планеты і мае ўсё большае значэнне на міжнароднай арэне. “На гэта трэба глядзець не з пункту гледжання ўлады, але спрыяння для будавання міру і салідарнасці “на дабро гэтага шляхетнага народу і ўсяго свету. Таксама для гэтага народа рэлігійная свабода з’ўляецца асноўнай перадумовай “будавання салідарнага грамадства”, аб чым Папа пастаянна паўтарае. Рэлігіі не павінны разглядацца з недаверам, як фактары, якія падзяляюць ці як вынік умяшяння звонку, але як пазітыўныя і жаданыя духоўныя сілы, якія імкнуцца спрыяць агульнаму дабру”, - сказаў італьянскі езуіт.

Ён адзначыў, што ў гэтым духу Апостальская Сталіца заўсёды надавала асаблівую ўвагу каталіцкім супольнасць Кітая, што пастаянна і з яснасцю падкрэслівалася ў пасланнях Пантыфікаў да гэтага народу. “Ці ў Новым годзе наступяць нейкія змены ў гэтых адносінах”,- запытаўся кс. Ламбардзі і адказаў, што трэба спадзявацца, што так. “Валадар Супакою прыбудзе да ўсіх народаў, малых і вялікіх”, - падкрэсліў кіраўнік Залы Друку і дадаў, што ў пошуку міру, малыя народы не павінны баяцца вялікіх, калі няма памкнення да міру ў свеце самазразумела, што малыя народы маюць страх. “Свае пажаданні Папа сказаў толькі ў 65 мовах, хаця жадаў прывітаць ва ўсіх мовах свету, якіх тысячы, але мы з’яўляемся адной чалавечай сям’ёй і маем аднаго Айца”, - адзначыў кс. Ламбардзі ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies”, сказанай на нашым радыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.