2012-12-28 12:54:56

Сусветныя дні моладзі: рэжысёры змогуць паказаць свае хрысціянскія фільмы


RealAudioMP3 Рэжысёры, якія здымаюць хрысціянскія фільмы маюць магчымасць паказаць свае творы падчас Фестываля моладзі – культурнай частцы Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць 23-28 ліпеня ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра. Для ўдзелу ў фестывалі неабходна зарэгістравацца да 8 красавіка 2013 г. даслаўшы e-mail на адрас cinema@rio2013.com. У фестывалі могуць прымаць удзел фільмы з хрысціянскім зместам, працягласцю, ад 30 хвілін да 3 гадзін. Адказны за культурную праграму Сусветных дзён моладзі, Густава Рыбейра, падкрэсліў, што фільмы павінны адпавядаць кантэксту моладзевага форума ці каталіцкай ідэнтычнасці. Стужкі будуць дэманстравацца на арагінальных мовах з субтытрамі, якія павінны падкрыхтаваць іх аўтары.








All the contents on this site are copyrighted ©.