2012-12-28 14:26:23

Даследванне: моцная секулярызацыя заканадаўстваў краін Лацінскай Амерыкі


RealAudioMP3 У свеце назіраецца вялікі міжнародны ціск, з мэтай прымусіць урады змяніць традыцыйнае заканадаўства адносна пракрэацыі, сям’і і жыцця. Аб гэтым ідзе гаворка ў справаздачы за 2011 г. Міжнароднага Цэнтра па маніторынгу сацыяльнага навучання Касцёла імя кардынала Ван Туана, якая называецца “Каланізацыя чалавечай прыроды”. Каментуючы дакумент, кіраўнік гэтага цэнтра арцыбіскуп Джампаўла Крэпальдзі адзначыў, што “атака, у першую чаргу скіравана на краіны Лацінскай Амерыкі”. Іерарх расказаў, што напрыклад у Аргентыне, краіне з вялікай хрысціянскай традыцыяй, на працягу аднаго 2011 г. былі прыняты законы аб штучным апладненні, якія дэнатуралізавалі пракрэацыю, законы аб прызнані “гендэрнай ідэнтычнасці”, якія дэнатуралізавалі сям’ю і законы дазваляючыя сурагатнае мацярынства, якія дэнатуралізавалі бацькоўства. “На працягу ўсяго аднаго года былі зменены фундаменты цэлага аргентынскага грамадства, было адкінута сэрца “чалавечай прыроды” і адстаўлена ў бок натхненне каталіцкай веры для будавання грамадства”, - сказаў арцыбіскуп Крыпальдзі.

Паводле яго, такая моцная і хуткая секулярызацыя адбываецца ў краінах Лацінскай Амерыкі, таму што ў Еўропе, яна ўжо адбылася. Іерарх адзначыў, што ў Лацінскай Амерыцы, да сённяшняга дня моцная хрысціянская традыцыя перашкаджала поўнай секулярызацыі маральных каштоўнасцяў і адмене законаў, якія бароняць жыццё і сям’ю заснаваную на сужэнстве.

Цэнтр маніторынга Сацыяльнага навучання Касцёла у мінулым годзе прысвяціў асаблівае даследванне пытанню гендэрнай ідэалогіі – вельмі распаўсюджанай і амаль не сустракаючай апазіцыі. Паводле арцыбіскупа Крэпальдзі, гэта ідэалогія сістэматычна экспартуецца ў менш развітыя краіны; яна апеліруе да “індывідуальных правоў”, якія Захад зрабіў уласнай догмай і роўнасці паміж індывідуўмамі пазбаўленымі пола, гэта значыць абстрактнымі, каб весці да разбурэння ўсяго сацыяльнага фундамента.








All the contents on this site are copyrighted ©.