2012-12-27 11:19:32

Праграмны дырэктар Ватыканскага радыё аб Годзе веры


RealAudioMP3 Пакліканне хрысціян заключаецца не толькі ў тым, каб “быць у свеце”, але ўдзельнічаць у гісторыі. Гэту думку Святога Айца нагадаў у сваім разважанні аб Годзе веры праграмны дырэктар Ватыканскага радыё кс. Анджэй Капроўскі. Езуіт падкрэсліў што хрысціянскае пакліканне сустракаецца з двума перашкодамі. Першая тычыцца “недахопу часу і прасторы для Бога”. “Чым хутчэй мы пачынаем рухацца, чым эфектыўней становяцца прылады, якія забіраюць наш час, тым менш часу мы маем. А Бог? Пытанне, якое тычыцца Яго не здаецца ўжо тэрміновым. Наш час ўжо цалкам заняты”, - нагадаў словы Бэнэдыкта XVI святар.

Іншай перашкодай, якую вылучыў кс. Капроўскі, з’яўляецца “ідэалагічнае апраўданне” – яно заключаецца ў свядомым адмаўленні аб Бога. “Нават калі здаецца што Ён стучыцца ў нашыя думкі, павінен быць адсунуты з дапамогай пэўных суджэнняў”, - з жалем сцвярджае святар. “Мы хочам толькі саміх сябе, хочам рэчы, якія нас могуць узрушыць, хочам адчування шчасця, поспеху ўласных праектаў і задумаў. Мы настолькі напоўнены самімі сабой, што ў нас не застаецца больш месца для Бога. І таму не застаецца больш месца для іншых, для дзяцей, бедных і чужынцаў”, - адзначыў кс. Капроўскі.

Кажучы аб Год веры святар заклікаў глыбей паглядзець на важнасць сакрамэнту хроста і перш за ўсё бежмавання, што злучае з досведам Апосталаў, якія з дапамогай Святога Духа бачылі і прапаведвалі “вялікія Божыя справы” у канкрэтнай рэальнасці свету. “Такім чынам яны бачылі штодзённыя справы, у тым ліку сацыяльныя і чалавечыя, у больш шырокай перспектыве і з асаблівай увагай да годнасці і каштоўнасці кожнага чалавека”. Акрамя таго, святар заклікаў “зламаць тыя механізмы, якія аддаляюць хрысціянства ад сённяшняга публічнага жыцця і пазбаўляюць наш свет саліднага фундамента для развіцця”.

Асаблівую увагу кс. Капроўскі звярнуў на каштоўнасць так званага “азіяцкага стылю святасці”, які заключаецца ў разуменні суіснавання чалавечай слабасці і моцы Уваскрослага Хрыста.








All the contents on this site are copyrighted ©.