2012-12-27 12:13:17

Папа заклікае маліцца аб паглыбленні знаёмства вернікаў з Хрыстом


RealAudioMP3 Сталі вядомы малітоўныя інтэнцыі Бэнэдыкта XVI на студзень 2013 г. Першая з іх тычыцца клопату Пантыфіка аб паглыбленні веры і асабістага знаёмства вызнаўцаў Хрыста са сваім Панам. Гэта тэма з’яўляецца асабліва блізкай Папе: ёй прысвечана большая частка прамоваў і гамілій Святога Айца, яго ініцыятыва па абвяшчэнні Года веры і пашырэнню новай евангелізацыі, а таксама выданне кніг аб асобе Езуса Хрыста, якія дапамагаюць лепш пазнаць Яго і па-сапраўднаму бачыць у Богу добрага сябра. У сваёй малітоўнай інтэнцыі Папа заклікаў вернікаў маліцца, “каб у гэтым “Годзе веры” хрысціяне маглі паглыбіць сваё знаёмства з таямніцай Хрыста і з радасцю сведчыць аб дары веры ў Яго”. Таксама Бэнэдыкт XVI абвясціў аб сваёй місійнай інтэнцыі. Яна прасякнута клопатам аб хрысціянах Блізкага Усходу, якія перажываюць цяжкі перыяд сваёй гісторыі і церпяць пакуты выкліканыя дыскрымінацыямі і шматлікімі канфліктамі. Місійная інтэнцыя Святога Айца гучыць, “каб хрысціянскія супольнасці Блізкага Усходу, часта дыскрымінаваныя, атрымлівалі ад Святога Духа сілу для вернасці і настойлівасці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.