Кардынал Сара: “не” ваеннаму ўмяшальніцтву ў Сірыю
“Канфлікт, які не
шкадуе нават безабаронных і забівае нявінных” – так Бэнэдыкт XVI акрэсліў сітуацыю
у Сірыі, у сваім традыцыйным звароце “Urbi et Orbi” 25 снежня. Святы Айцец заклікаў
да спынення кровапраліцця і пошуку магчымасці палітычнага вырашэння канфлікта. Як
мясцовы Касцёл, так і асабіста Пантыфік не спыняецца аказваць падтрымку і канкрэтную
салідарнасць усяму сіруйскаму народу. Аб гэтым, у інтэрвью нашаму радыё расказаў старшыня
Папскай рады “Cor Unum” кардынал Робэр Сара, які нядаўна наведаў Сірыю і на ўласныя
вочы пабачыў штодзённае жыццё насельніцтва гэтай краіны. Іерарх расказаў, што бежанцы
жывуць у вельмі складаных умовах, без вады, электрычнасці, медыцынскіх і гігіенічных
службаў. Аднак нягледзячы на гэта кардынал быў глыбока “ўражаны высокай годнасцю”,
з якой трымаюцца людзі, вымушаныя пакінуць свае даму, Радзіму і прайшоўшы сотні і
нават тысячы кіламетраў у пошуку мірнага жыцця. Паводле слоў іерарха, наступіўшая
зіма абцяжарыла сітуацыю. Акрамя таго, не спыняецца і сам ваенны канфлікт. Дадзеныя,
якія паходзяць з розных крыніц кажуць аб больш чым 40 тыс. ахвярах вайны, расказаў
кардынал Сара. Іерарх адзначыў, што Папская рада “Cor Unum” знаходзіцца ў пастаянным
кантакце з касцёльнымі супольнасцямі і дабрачыннымі арганізацыямі ў блізкаўсходніх
краінах, які перадаюць інфармацыю аб сітуацыі ў краіне, аб матэрыяльным стане людзей,
іх псіхалагічных і духоўных патрэбах.
Кардынал Сара падкрэсліў, што лёс сірыйскага
народа вельмі хвалюе Бэнэдыкта XVI. Ён нагадаў аб візіце Святога Айца ў Ліван і малітвах
аб міры ў Сірыі. Акрамя таго, іерарх нагадаў аб закліку Пантыфіка скіраваным на Божае
Нараджэнне.
Кіраўнік Папскай дыкастэрыі выказаў спадзяванне, што ў Сірыі не
паўтарыцца гісторыя, якая адбылася ў Іраку, Лівіі ці ў Кот д’Івуары, звязаная з ваенным
умяшальніцтвам іншых краін. Ён заклікаў ваюючыя бакі да дыялога і пошуку магчымасці
сумеснага будавання краіны ў духу любові і салідарнасці.