2012-12-26 12:51:28

Патрыярх Маскоўскі павіншаваў Святога Айца з Божым Нараджэннем


RealAudioMP3 “Бог ужо з намі, але далёка не ўсё яшчэ адкрылі свае духоўныя вочы, каб адгукнуцца на заклік Божай любові. Хрысціяне, пераймаючы анёльскі заклік да пастухоў у ноч Хрыстовага Нараджэння, павінны няспынна сведчыць у свеце словам і справай аб падораным збаўленні”, - гаворыцца ў віншаванні Патрыярха, апублікаваным у аўторак на сайце сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных сувязяў. Прадстаяцель прывёў словы свяціцеля Васіля Вялікага аб тым, што “Пан з’явіўся як святло, якое азарае праз чалавечае цела Боскай сілай тых, хто мае ачышчаныя вочы сэрца”.

Патрыярх Кірыл накіраваў віншавальныя пасланні папе Бэнэдыкту XVI, Патрыярху і Каталікосу ўсіх армян Гарэгіну II, кіраўніку англіканскай супольнасці архіепіскапу Джасціну Уэлбі, кіраўніку Евангелічна-Лютэранскай Царквы Фінляндыі архіепіскапу Кары Мякінену, старшыні Савета Евангелічнай Царквы Германіі Нікалаусу Шнайдэру і кіраўнікам іншых хрысціянскіх Цэркваў. Ён пажадаў ім і іх пастве міру, радасці, дабрабыту і ласкі.

25 снежня Божае Нараджэнне святкуюць прадстаўнікі практычна ўсіх хрысціянскіх канфесій свету, у тым ліку праваслаўных. Выключэнне складаюць паслядоўнікі Рускай, Сербскай, Ерусалімскай і Грузінскай Праваслаўных Цэркваў, якія адзначаюць гэту ўрачыстасць у ноч на 7 студзеня.







All the contents on this site are copyrighted ©.