2012-12-24 11:06:36

Прэзідэнт і прэм’ер Італіі павіншавалі Святога Айца


RealAudioMP3 23 снежня каля 19.00 адбылася тэлефонная размова паміж Святым Айцом Бэнэдыктам XVI і прэм’ер-міністрам Італіі Марыё Монці, падчас якой адбыўся абмен віншаваннямі з нагоду святаў Божага Нараджэння і надыходзячага Новага году, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. У сваю чаргу прэс-служба італьянскага прэзідэнта паінфармавала, што таксама Джорджа Напалітана, у тэлефоннай гутарцы, выказаў Папе свае найлепшыя пажаданні на Божае Нараджэнне і Новы год. Са свайго боку Бэнэдыкт XVI, віншуючы італьянскага лідэра, выказаў сваю блізкасць да італьянскага народа.







All the contents on this site are copyrighted ©.