2012-12-24 12:14:38

Папа прызначыў новага прамотара справядлівасці ў Кангрэгацыю Веравучэння


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прызначыў паходзячага са Злучаных Штатаў спецыяліста па Кананічным праве, кс. Роберта Олівера, новым прамотарам справядлівасці ў Кангрэгацыі Веравучэння. Ён будзе займацца сур’ёзнымі кананічнымі злачынствамі. Амерыканскі святар змяніў на гэтай пасадзе прызначанага ў пачатку кастрычніка бягучага году дапаможным біскупам на роднай Мальце Чарльза Шыклюну. Апошні займаў пост, у рамках якога адказваў між іншым за барацьбу з сексуальнымі злоўжываннямі з боку каталіцкага духавенства, на працягу дванаццаці гадоў. Ён быў вядомы сваёй энергічнасцю і прыхільнасцю да строгага выканання норм права. Ужо ў 2010 г., у пачатковай фазе скандалаў са злоўжываннямі, кс. Шыклюна прапанаваў строгія прававыя нормы адносна злачынцаў.

Пераемнік біскупа Шыклюны на пасадзе прамотара справядлівасці кс. Роберт Олівер займаўся вырашэннем цяжкасцяў, звязаных з сексуальнымі скандаламі ў архідыяцэзіі Бостан. Як супрацоўнік кардынала Шона Патрыка О’Мэлі, ён адзначыўся асаблівым чынам расследаваннем такога тыпу спраў.







All the contents on this site are copyrighted ©.