З дапамогай “Твітэра”
Папа заклікаў вернікаў маліцца за Касцёл. 21 снежня Святы Айцец апублікаваў тры новыя
паведамленні на сваёй старонцы ў гэтай сацыяльнай сетцы. Першы з іх тычыўся менавіта
неабходнасці падтрымліваць Касцёл малітоўна, каб ён “нягледзячы на свае абмежаванні,
усё больш узрастаў як дом Божы”. Два другія “твіты” Святога Айца насілі медытатыўны
характар. У першым з іх Бэнэдыкт XVI нагадаў, што “не мы валодаем Праўдай, але Праўда
валодае намі”. “Хрыстус, які з’яўляецца Праўдай, вядзе нас за руку”, - напісаў Святы
Айцец. У сваім апошнім твіт-паведамленні Папа напісаў: “Калі адмаўляеш Бога, адмаўляеш
годнасць чалавека. Хто бароніць Бога, бароніць чалавека”. Гэтыя твіты былі напісаны
на 8 мовах: італьяскай, французскай, ангійскай, іспанскай, партугальскай, нямецкай,
польскай і арабскай.