2012-12-22 13:44:11

Ватыканскі іерарх: адметнасць паміж паламі - багацце


RealAudioMP3 Словы Бэнэдыкта XVI прамоўленыя 21 снежня падчас сустрэчы з супрацоўнікамі Рымскай Курыі знайшлі вялікі рэзананс у свеце. Некаторыя папулярныя выданні нават назвалі прамову Святога Айца, адной з самых галоўных за час яго Пантыфіката. Асаблівую увагу СМІ, а таксама грамадскіх супольнасцяў у многіх краінах свету прыцягнулі разважанні Папы аб сітуацыі вакол традыцыйнай сям’і. Каментуючы іх у інтэрв’ю нашаму радыё, старшыня Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья адзначыў, што занядбанне інтэрэсаў сям’і, тэндэнцыі да якога назіраюцца ў сучасным свеце, прынясе вялікія страты, не толькі веруючым людзям ці Касцёлу, але ўсяму чалавецтву. “Такім чынам, на мой погляд (...) Папа быў геніален, калі сказаў, што мы добра робім, калі аплакваем маніпуляцыі прыродай, навакольным асяродзем, але нажаль, мы сляпыя, калі гаворка ідзе пра мужчыну, жанчыну і чалавечае жыццё. Існуе глыбокая супярэчнасць, якая павінна быць пераадолена!”,- сказаў іерарх.

Гаворачы пра праблему роўнасці палоў, іерарх падкрэсліў, што менавіта прызнанне адметнасцяў паміж паламі з’яўляецца багаццем, якое дазваляе быць роўнымі. Паводле яго, адмаўленне адметнасцяў, якія існуюць паміж прадстаўнікамі розных палоў дзеля роўнасці і сумеснае жыццё паміж такімі людзьмі напрыканцы прыводзіць да адзіноты. Арцыбіскуп Палья падкрэсліў, што сям’я можа існаваць толькі дзякуючы наяўнасці ў ёй мужчыны і жанчыны, што падцвярджае гісторыя чалавецтва. Ён нагадаў, што ўжо Цыцэрон, які канешне не быў католікам, акрэсліваў сям’ю як “аснову горада і месца навучання для будавання грамадства”. На думку іерарха прэтэндаваць будаваць сям’ю паводле ўласных меркаванняў, азначае “паставіць сябе ў цэнтры свету і рабіць ўсё для абслугоўвання сябе самога”, а гэта, у сваю чаргу, дае пачатак разбурэнню сям’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.