2012-12-22 13:50:11

Бэнэдыкт XVI памілаваў Паўла Габрыэле


RealAudioMP3 22 снежня Бэнэдыкт XVI памілаваў Паўла Габрыэле, асуджанага за крадзеж асабістых дакументаў Папы і Апостальскай Сталіцы. Каб падцвердзіць сваё прабачэнне і асабіста паведаміць Паўлу Габрыэле аб памілаванні Святы Айцец наведаў зняволенага ў турме. Перад гэтым асуджаны напісаў да Святога Айца просьбу аб памілаванні. У спецыяльным паведамленні Апостальскай Сталіцы паведамляецца, што Пантыфік учыніў “бацькоўскі жэст, да чалавека з якім яго злучала блізкае сяброўства на працягу доўгіх гадоў”. Пасля візіта Святога Айца Паўла Габрыэле быў вызвалены і вярнуўся дамоў. Нягледзячы на тое, што ён больш не зможа працаваць на мінулым месцы і пражываць у Ватыкане, Апостальская Сталіца, давяраючы таму пакаянню, якое прадэманстраваў Паўла Габрыэле, пажадала прадставіць яму магчымасць працягваць спакойнае жыццё разам са сваёй сям’ёй.

Акрамя таго, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў, што другі супрацоўнік Святога Пасаду праграміст Клаўдыё Шарпелецці, асуджаны ўмоўна, ужо некалькі тыдняў таму вярнуўся на працу. Ён таксама напісаў на імя Святога Айца просьбу аб памілаванні. Паводле кс. Ламбардзі, адказ на яе яшчэ рыхтуецца.









All the contents on this site are copyrighted ©.