Барталамей І запрасіў да сябе дэлегацыю ўдзельнікаў сустрэчы “Тэзэ”
3-6 студзеня 2013
г. дэлегацыя маладых людзей, удзельнікаў 35-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, арганізаванай
экуменічнай супольнасцю з Тэзэ, наведае Стамбул, дзе прыме ўдзел у святкаваннях Хрыстовага
Нараджэння паводле юліянскага каляндара. Запрасіў моладзь сам Барталамей І. Дэлегацыю
ўзначаліць прыёр супольнасці брат Алоіз. Падчас падарожжа маладыя людзі наведаюць
сядзібу Канстантынопальскага Патрыярха ў Фанары, шматлікія праваслаўныя храмы, а таксама
сустрэнуцца з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій.
Кантакты супольнасці з
Тэзэ з Кантатытнопальскім Патрыярхатам пачаліся ў 60-х гадах мінулага стагоддзя, калі
брат Ражэ, яе заснавальнік, наведаў Патрыярха Афенагора І.