2012-12-20 15:01:17

Святы Айцец падпісаў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў папы Паўла VI


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI зацвердзіў дэкрэт аб прызнанні гераічнасці цнотаў папы Паўла VI. Дакумент быў падпісаны Пантыфікам 20 снежня разам з іншымі 23 дэкрэтамі, падрыхтаванымі Кангрэгацыяй па справах Кананізацыі. Сярод іх 8 дэкрэтаў аб прызнанні цудаў, здзейсненых мучанікамі за веру, святарамі, законнікамі і законніцамі; 6 дэкрэтаў аб прызнанні мучаніцтва за веру, большасць з якіх тычацца ахвяраў антыкаталіцкага тэрора ў Іспаніі ў перыяд з 1936 па 1937 гг. Таксама Святы Айцец падпісаў 10 дэкрэтаў аб прызнанні гераічнасці цнотаў – яны тычацца, акрамя Паўла VI, заснавацеляў і заснавальніц манаскіх супольнасцяў з Францыі, Італіі, Венесуэлы, Эквадора, Польшчы і Іспаніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.