2012-12-19 14:28:02

Святы Айцец прыняў адстаўку Патрыярха Халдэйскай Каталіцкай Царквы


RealAudioMP3 19 снежня Папа прыняў адстаўку кардынала Эмануэля III Дэлі з пасады Патрыярха Вавілонскага для халдэяў, кіраўніка Халдэйскай Каталіцкай Царквы, і склікаў на 28 студзеня 2013 г. у Рым Архірэйскі Сінод гэтай Царквы для абрання пераемніка. Яго пасяджэнні будуць праходзіць пад старшынствам кардынала Леанарда Сандры, прэфекта Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. У адпаведнасці з правам, адміністратарам Халдэйскай Царквы, да абрання новага Патрыярха, стаў біскуп Жак Исхак.

Кардынал Эмануэль III Дэлі, нарадзіўся 85 гадоў таму ў Тэлькаіф у архіепархіі Масул. Патрыярхам Халдэйскай Каталіцкай Царквы быў абраны ў Рыме 3 снежня 2003 г. Бэнэдыкт XVI надаў яму кардынальскую годнасць на кансісторыі 24 лістапада 2007 г. Ён з’яўляўся старшынёй іракскага епіскапату і прадстаўніком каталіцкай супольнасці для кантактаў з грамадзянскімі ўладамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.