2012-12-19 15:09:50

Ватыканскі іерарх занепакоены дысбалансам паміж колькасцю касцёльных і грамадзянскіх шлюбаў


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Рына Фізікела занепакоены дысбалансам паміж колькасцю касцёльных і грамадзянскіх шлюбаў у Італіі. Ён пракаментаваў апошнія дадзеныя Нацыянальнага Інстытута Статыстыкі Італіі. Іерарх назваў “трывожным” тое, што колькасць грамадзянскіх шлюбаў значна перавышае лік заключаных у Касцёле. Як адну з прычын, ватыканскі іерарх назваў немагчымасць атрымання разводу ў Каталіцкім Касцёле. Таму людзі, думаючы, што вырашаць такім чынам свае жыццёвыя пытанні, звяртаюцца ў дзяржаўныя ўстановы, каб заключыць чарговы шлюб.

Паводле старшыні ватыканскай дыкастэрыі, феномен, аб якім сведчыць статыстыка, павінен разглядацца ў культурным кантэксце Італіі. Арцыбіскуп Фізікела адзначыў, што калі Італія страціць свае традыцыйныя каштоўнасці, адной з якіх з’яўляецца неразрыўнае сужэнства, гэта так, як бы яна страціла па дарозе сваю гісторыю, сваю ідэнтычнасць. “Разрыў з традыцыямі ніколі не бывае станоўчым”, - падкрэсліў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.